Маскоўскі “Лакаматыў” з-за смогу хацеў перабрацца ў Мінск

У расійскіх СМІ з’явілася інфармацыя пра тое, што трэнерскі штаб маскоўскага футбольнага клуба “Лакаматыў” прыняў рашэнне пра часовы пераезд гульцоў у Мінск для трэніровак. Рабіць у Маскве апошнім часам гэта стала немагчыма з-за смогу і дыму. Але, як паведамілі Еўрарадыё ў прэс-службе “Лакаматыва”, пераезду не будзе.

Прэс-служба “Лакаматыва”: “Ужо ніхто нікуды не едзе – смог рассейваецца”.