Маскоўскі суд адмовіўся разглядаць скаргу па "катынскай справе"
Маскоўскі гарадскі суд прызнаў законным адмову раённага суда разглядаць скаргу сваякоў польскіх афіцэраў, расстраляных катамі з НКВД у 1940 годзе ў Катыні пад Смаленскам, на закрыццё крымінальнай справы. Цяпер сваякі будуць падаваць скаргу ў Маскоўскі акруговы вайсковы суд.
Газета.ру адзначае, што сваякі расстраляных польскіх афіцэраў
дамагаюцца іх рэабілітацыі.
Нагадаем, у 2004 годзе Галоўная ваенная пракуратура Расіі закрыла крымінальную справу ў сувязі са смерцю вінаватых. Персанальны склад катаў НКВД быў абвешчаны "дзяржаўнай таямніцай".
Нагадаем, у 2004 годзе Галоўная ваенная пракуратура Расіі закрыла крымінальную справу ў сувязі са смерцю вінаватых. Персанальны склад катаў НКВД быў абвешчаны "дзяржаўнай таямніцай".