Маскоўскі суд арыштаваў Менцюка, рыхтуецца яго экстрадыцыя
Прэсненскі суд Масквы арыштаваў Рамана Менцюка, які ў сакавіку на аўтамабілі сваёй будучай жонкі тараніў "жывы шчыт" з легкавікоў з людзьмі на шашы Мінск - Мікашэвічы. Цяпер ідзе падрыхтоўка дакументаў аб экстрадыцыі Менцюка ў Беларусь, інфармуе "Інтэрфакс".
Нагадаем, Раман Менцюк і яго жонка Вольга больш за тры месяцы хаваліся ад беларускіх праваахоўных органаў. Супраць іх у Беларусі распачатыя крымінальныя справы. Сёння стала вядома пра затрыманне Менцюкоў у Маскве. Аднак Вольгу ў Маскве неўзабаве выпусцілі. Але па вяртанні ў Беларусь яе могуць затрымаць.