Маскоўскія інвестары адмаўляюцца ад будаўніцтва "Мінск-сіці"
Маскоўская група кампаній СУ-155 выйшла з праекта будаўніцтва "Мінск-сіці". Пра гэта паведамляе 19 лістапада расійская газета "КоммерсантЪ".
Маскоўскі забудоўшчык планаваў укласці ў будоўлю ў Мінску 15% ад агульнай сумы інвестыцый. Дарэчы, агульная сума інвестыцый на "Мінск-сіці" складае 4,8 млрд даляраў. Цяпер нафтагазавай кампаніі "Ітэра", якае мае 85% праекта, давядзецца самастойна шукаць фінансаванне.
Паводле некаторых звестак, выхад СУ-155 з праекта ў Мінску звязаны з тым, што ў кампаніі ў Расіі вялікі аб'ём не толькі ўласных праектаў, але і дзяржкантрактаў. У прыватнасці, кампанія выступае субпадрадчыкам рэканструкцыі Вялікага тэатра ў Маскве, яна ж будавала жытло для вайскоўцаў і пацярпелых ад лясных пажараў улетку гэтага года.
Як нагадвае БелаПАН, "Мінск-сіці" павінен размясціцца на плошчы аэрапорта "Мінск-1".