Масква будуе нафтапровад у абыход Беларусі
Саміт "вялікай васьмёркі” адкрыўся ў Японіі 7 ліпеня. І адразу канцлер Нямеччыны Ангела Меркель падкрэсліла, што “трэба абмеркаваць, як будуць развівацца энергетычныя рынкі”. "Давайце зробім гэта", - пагадзіўся расійскі прэзідэнт. Меркель адзначыла, што гэта тэма не толькі двухбаковых адносінаў, але і пытанне, уключанае ў парадак дня "вялікай васьмёркі". Абодва кіраўнікі абмяняліся кампліментамі ў дачыненні да цеснай і паспяховай супрацы, што выклікала непакой краінаў-транзіцёраў, чые інтарэсы могуць абмінуць пры нямецка-расійскім гешэфце. Калі Расія і Нямеччына пракладуць газаправод па дне Балтыйскага мора, Беларусь, краіны Балтыі і Польшча стануць лёгкімі ахвярамі нафтагазавага шантажу. Гэта істотна падарве іх суверэнітэт. Таму важна ведаць, якія пагадненні над галовамі меншых суседзяў рыхтуюць асілкі з Вялікай васьмёркі.
Аглядальнік Раман Якаўлеўскі параіў звярнуць увагу на маршрут, якім расійскі прэзідэнт ехаў у Токіо.
Якаўлеўскі: "Ён праехаў праз Баку, Ашхабат і Астану, і галоўным пытаннем гэтага ваяжу было пытанне энергетычнае. І калі мы сёння чуем, што Вялікая васьмёрка мае дамовіцца па энергетычным пытанні, на мой погляд, гэта больш дэкларацыі, чым рэчаіснасць. Таму што на сёння Расія вельмі занепакоеная пытаннем аб альтэрнатыўных газаправодах. Я маю на ўвазе “Набука”, транскаспійскі трубапровад. І тое, што на шляху да Токіо ў Баку, Ашхабадзе і Астане Мядзведзеў нібыта дамовіўся пра будаўніцтва расійскага праекту прыкаспійскага газаправоду, я лічу хутчэй дэкларацыяй, чым фактам".
Спадар Якаўлеўскі звяртае ўвагу на тое, што ў ЗША і Еўрасаюзе не бракуе разважлівых галоваў, якія лічаць недапушчальным залежнасць Еўропы ад аднаго пастаўшчыка, цалкам кантраляванага Крамлём.
Якаўлеўскі: "У траўні ў Кіеве адбыўся энергасаміт, які акурат заклаў падмурак для стварэння прасторы краін-транзіцёраў, якія павінны адзіным голасам адстойваць свае інтарэсы найперш перад Расіяй, нафтагазавым манапалістам. Вельмі трывожных дамоўленасцяў для Беларусі і іншых транзіцёраў я б тут не бачыў. Хаця мы ведаем пра дамоўленасць Расіі з Нямеччынай наконт газаправоду “Паўночны струмень”. Не ўсё так проста. Я б не пакідаў без увагі намаганні ЗША і Еўрасаюза па актывізацыі праектаў – Набука, газаправодаў Адэса-Броды і транскаспійскага.
Між тым расійскія праваабаронцы Алена Бонэр і Уладзімір Букоўскі звярнуліся да кандыдатаў у прэзідэнты ЗША Джона Маккейна і Барака Абамы з заклікам дамагчыся выключэння Расіі з "Вялікай васьмёркі". На думку аўтараў ліста, "сучасная расійская ўлада ёсць "пагрозай грамадзянам Расіі, а таксама заходнім дэмакратыям", да таго ж схільная выкарыстоўваць у знешняй палітыцы "энергетычны шантаж".
Фота: NewsRu.com