Масква не прасіла Кіеў пусціць газ у абыход Беларусі

Кіеў не атрымліваў зваротаў пра транзіт расійскага газу праз тэрыторыю Украіны замест Беларусі і не вядзе на гэты конт ніякіх перамоваў, паведаміў БелаПАН пасол Украіны ў Беларусі Раман Бязсмертны. Так ён пракаментаваў паведамленні пра тое, што Украіна гатовая забяспечыць дадатковы транзіт газу ў Еўропу па сваёй тэрыторыі ў аб’ёме 15-20 мільярдаў кубаметраў. Украінскія ўлады заявілі пра тэхнічную магчымасць энэргатранспартнай сістэмы Украіны ўзяць на сябе частку беларускага транзіту. Рана казаць пра тое, што Украіна пачне транспартаваць расійскі газ замест Беларусі, удакладніў дыпламат.