Масква сама агучыць фільмы

У Маскве адкрываецца буйны апаратна-студыйны комплекс, які дазволіць расійскай кінаіндустрыі займацца агучваннем фільмаў. Як паведамляюць прафесіяналы ў сучасным кіно, кошт за перазапіс, агучванне і відэамантаж дасягае 20 адсоткаў бюджэта стужкі. Напрыклад, за гук у блокбастары "9 рота" аддалі мільён долараў. Большасць Расійскіх кінакарцін перазапісваюцца за мяжой, тыя ж "Ваўкадаў" і "9 рота" - у Вялікабрытаніі, а "Начны і дзённы дагляд" - у Злучаных Штатах.

Аднак кінематаграфісты не супраць рабіць тое ж самае ў Расіі. Новы апаратна-студыйны комплекс адчынены кінакампаніяй "Ментар Сінема" і каштуе 30 мільёнаў долараў. У Маскве ён стане першым прыватным прадпрыемствам такога маштабу.

Расійскія прадзюсары ў тым ліку прэзідэнт "СТС-Media" Аляксандр Раднянскі, мяркуюць што перазапіс дзеля лакальных карцін, без батальных сцэн і спецэфектаў, новая студыя зрабіць здолее і, нават, можа прытэндаваць на сегмент сярэднебюджэтных карці