Масквіч стаў міністрам абароны "Данецкай народнай рэспублікі"
У самаабвешчанай рэспубліцы фармуюцца органы ўлады.
Як паведамляе РІА "Новости", кіраўніком Савета бяспекі і міністрам абароны "ДНР" прызначылі Ігара Стралкова (ён жа Стралок, Ігар Гіркін). У апошнія дні ён называў сябе "галоўнакамандуючым узброенымі сіламі Данецкай народнай рэспублікі".
Нагадаем, Стралкоў — жыхар Масквы, украінскія журналісты нават адшукалі дом, дзе жывуць яго бацькі. У лютым 2014-га ён прыляцеў у Сімферопаль і, магчыма, удзельнічаў у захопе будынка крымскага парламента. Пазней Стралкоў з'явіўся ў горадзе Славянск Данецкай вобласці, камандаваў атрадамі прарасійскіх баевікоў. Украінскія спецслужбы называюць яго дзеючым афіцэрам ФСБ ці ГРУ Расіі. Сам Стралкоў кажа, што ён у адстаўцы і падтрымлівае кантакты ў Маскве выключна са сваімі сябрамі. Ён, дарэчы, быў удзельнікам расійскіх ваенна-гістарычных клубаў, удзельнічаў у рэканструкцыях.

Фота з сацыяльных сетак і АР