Мастак Алесь Пушкін восьмы дзень трымае галадоўку

Мастак Алесь Пушкін, якому суд Крупскага раёну прысудзіў 13 сутак арышту, трымае галадоўку. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла жонка арыштаванага Яніна Пушкіна. Жанчына кажа, што яе пакуль не пусцілі да мужа: Пушкіна: “Я яго не пабачыла. Я і запісалася на прыём да начальніка, але яго ў гэты дзень не было, калі я па запісе да яго пайшла. І мяне не прапусцілі. Ён не есць, але, здаецца, гаворыць”.

Нагадаем, мастаку Алесю Пушкіну 9 снежня прысудзілі 13 сутак арышту. Яго звінавацілі ў хуліганстве. Спярша паведамлялася, што на знак пратэсту супраць незаконнага, на яго думку, прысуду Пушкін адмаўляецца размаўляць і есці.