Матацыкліст пратараніў машыну на хуткасці 225 км/г і выжыў (відэа)

Відэа знятае "ад першай асобы", таму можна пабачыць прыкладна тое ж, што бачыў байкер, калі наляцеў на аўтамабіль. Як адзначае Delfi, пасля сутыкнення з "Маздай" матацыкл разляцеўся на часткі, а сам байкер пераляцеў праз машыну і зваліўся на асфальт. Траўмы, якія ён атрымаў, не нясуць небяспекі для яго жыцця.