Матацыклы і скутэры могуць знікнуць з беларускіх дарог
Скутэры і матацыклы могуць знікнуць з беларускіх дарог. Пошліны ў рамках Мытнага саюза і механізм іх налічэння робіць гэтую тэхніку недасягальнай для большасці беларусаў. Як паведамляе газета "Рэспубліка", матацыклы, скутэры, квадрацыклы патрапілі ў іншую катэгорыю, не ў тую, дзе знаходзяцца аўтамабілі. Калі фізічным асобам на год была дадзена льгота пры ўвозе з-за мяжы аўтамабіляў, дык для скутэраў яна ўраўнялася з юрыдычнымі асобамі, і беларусы мусяць плаціць 44% пошліны ад кошту тэхнікі.
Да таго ж пошліна вылічваецца не ад цаны набытай патрыманай тэхнікі, а за аснову бярэцца кошт новай мадэлі паводле замежных каталагаў. У выніку, яна атрымліваецца ў 2-3 разы большай, чым рэальны кошт тэхнікі.
Купіць жа сабе новы скутэр за 5-7 тысяч долараў плюс яшчэ заплаціць мытныя плацяжы могуць дазволіць сабе адзінкі. Нагадаем, патрыманыя скутэры ў добрым стане каштавалі каля 1-1,5 тысячы долараў.