Матч БАТЭ — "Нафтан" распачне 24 тур чэмпіянату Беларусі

У суботу матчам БАТЭ — "Нафтан" распачнецца 24 тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.  Астатнія пяць матчаў пройдуць у нядзелю: "Дынама" (Мінск) — "Белшына", "Тарпеда" — "Шахцёр", "Дняпро" — "Мінск", "Дынама" (Брэст) — "Віцебск", "Нёман" — "Партызан".

Нагадаем, у турнірнай табліцы лідыруе барысаўскі БАТЭ, у якога 51 ачко і адзін матч у запасе. У "Мінска" 48 ачкоў, у "Шахцёра" — 42. Мінскае "Дынама" мае 40 ачкоў і адну гульню ў запасе.