Матч Беларусь-Македонія пачнуць Андрэй Васілеўскі і Дзімітар Грабулоскі
Лёсаванне матча Кубка Дэвіса ў 1-й групе Еўра-афрыканскай зоны Беларусь-Македонія прайшло ў чацвер у мінскай гарадской ратушы. Паводле яго, у першы дзень спаборніцтваў, 10 ліпеня, адбудуцца два адзіночныя паядынкі. У 10 гадзінаў раніцы на корт Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе выйдзе другі нумар беларускай зборнай Андрэй Васілеўскі і першая ракетка македонскай зборнай Дзімітар Грабулоскі. Затым сустрэнуцца першы нумар нашай каманды Ўладзімір Ігнацік і другая ракетка македонцаў Лазар Магдзінчаў.
У суботу пройдзе парная сустрэча, на якую ў складзе гаспадароў заяўленыя Максім Мірны і Аляксандр Буры. Матч закончыцца 12 ліпеня яшчэ двума адзіночнымі паядынкамі.
Адзначым, што зборная, якая прайграе ў матчы, будзе вымушаная ў рашаючым паядынку плей-оф будучай восенню змагацца за захаванне месца ў 1-й групе Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса з моцнай камандай Славакіі.