Матч гандбалістак Беларусі і Харватыі пакажуць у прамым эфіры
Тэлеканал "Лад" пакажа сённяшні матч жаночага чэмпіянату Еўропы па гандболе паміж зборнымі Беларусі і Харватыі ў прамым эфіры. Пачатак трансляцыі ў 17.10, паведамляе "Прессбол".
Нагадаем, беларускія гандбалісткі выйшлі ў асноўны раўнд чэмпіянату і маюць магчымасць пазмагацца за першыя два месцы ў 2-й групе, якія даюць права гуляць у паўфінале. 10 снежня беларускі сустрэнуцца са зборнай Нямеччыны, а 11 снежня - са зборнай Македоніі.
З улікам ачкоў, набраных у матчах папярэдняга раўнда паміж сабой, нашая зборная займае ў групе 5-е месца, на яе рахунку 1 ачко. Лідыруе Нямеччына - 4 ачкі, у Расіі - 3, у Швецыі і Македоніі - па 2, у Харватыі ачкоў няма.