Матч Кубка Дэвіса Беларусь — Грузія адклалі з-за дажджу

Матч другога раунда плей-оф першай групы Еўра-Афрыканскай зоны паміж мужчынскімі тэніснымі зборнымі Беларусі і Грузіі адкладзены з-за дажджу на няпэўны тэрмін.
Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры матчу. Першымі на корт 19 верасня ў 10.00 павінны былі выйсці першы нумар беларусаў Уладзімір Ігнацік і другая ракетка гасцей Лада Чыхладзэ.

Месцам правядзення матчу выбраны Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе на адкрытым паветры.

БелаПАН