Матч Кубка Дэвіса Беларусь-Польшча распачнуць Ваўчкоў і Пшышэўжны

Заўтра ў Мінску пачнецца трохдзённы матч 1-й Еўра-Афрыканскай групы Кубка Дэвіса Беларусь-Польшча.  Паводле лёсавання, якое прайшло ў чацвер ў мінскай ратушы, першымі на корт выйдуць Уладзімір Ваўчкоў і лідэр польскай каманды Міхал Пшышэўжны. Пасля іх гуляюць Максім Мірны і Ежы Яновіч. Нагадаем, што ў склад нашай каманды таксама ўваходзяць двое маладых гульцоў - Андрэй Каратчэня і Павел Катляроў.

БЕЛТА адзначае, што ўпершыню хатні матч Кубка Дэвіса зборная Беларусі правядзе на адкрытым корце.