Матч зорак адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі адменены
Матч зорак адкрытага хакейнага чэмпіянату Беларусі-2009/10, запланаваны на 24 студзеня, адменены. Аддзел па правядзенні спаборніцтваў адкрытага чэмпіянату Беларусі назваў асноўную прычыну такога рашэння — шматлікія пераносы гульняў беларускай экстралігі. Частка з іх адбылася мінулай восенню з-за эпідэміі грыпу, адзначае БЕЛТА. Частка пераносаў яшчэ наперадзе ў сувязі з пачаткам заключнага этапу падрыхтоўкі зборнай Беларусі да Алімпійскіх гульняў, якія пройдуць з 12 па 28 лютага ў канадскім Ванкуверы. Таму знайсці акно ў такім шчыльным календары не падаецца магчымым.
Традыцыйнае штогадовае шоў з удзелам найлепшых гульцоў беларускай экстралігі павінна было прайсці на лёдзе "Мінск-Арэны". Сёлета Матч зорак планаваўся ў фармаце "Беларусь - Легіён", гэта значыць лепшым айчынным хакеістам павінны былі супрацьстаяць лідэры замежнага дэсанта, якія выступаюць у беларускіх клубах.