Матч зорак КХЛ 30 студзеня ў жывым эфіры пакажа тэлеканал "Лад"
Тэлеканал "ЛАД" будзе весці жывую трансляцыю Матчу зорак Кантынентальнай хакейнай лігі, які адбудзецца 30 студзеня ў комплексе "Мінск-Арэна". Трансляцыя матчу пачнецца ў 15.30, паведамляе БЕЛТА. На лёдзе сыдуцца найлепшыя майстры лігі - каманда вядучых расійскіх хакеістаў на чале з капітанам Аляксеем Яшыным (СКА, Санкт-Пецярбург), у якую ўключаны і галкіпер зборнай Беларусі і мінскага "Дынама" Андрэй Мезін, і каманда Яраміра Ягра ("Авангард", Омск), складзеная з найлепшых замежных гульцоў КХЛ.
Матч зорак КХЛ будзе ўжо другім па ліку. Першы адбыўся 10 студзеня 2009 года на Чырвонай плошчы ў Маскве. Тады каманда Яраміра Ягра абыграла каманду Аляксея Яшына - 7:6. Закінутай шайбай у складзе каманды легіянераў адзначыўся тады амерыканскі абаронца мінскага "Дынама" Бэн Клаймер. У паядынку прымаў удзел і форвард зборнай Беларусі Алег Антоненка, які у гэтым сезоне перайшоў з екацярынбургскага "Аўтамабіліста" ў мінскае "Дынама".
Права прыняць другі Матч зорак КХЛ Мінск атрымаў, апярэдзіўшы расійскія гарады Чалябінск і Санкт-Пецярбург.