Матч зорак КХЛ можа прайсці ў Мінску
Сталі вядомыя гарады, гатовыя прыняць у сябе Матч усіх зорак Кантынентальнай хакейнай лігі ў 2010 годзе. У пералік увайшлі Санкт-Пецярбург, Чалябінск і Мінск. Як адзначае "Прессбол", месца, дзе адбудзецца Матч усіх зорак, павінна быць вызначанае да пачатку рэгулярнага сезону КХЛ.