Маўродзі асудзілі да 4,5 гадоў зняволення
Да чатырох з паловай гадоў зняволення прыгаварыў Маскоўскі суд арганізатара фінансавай піраміды МММ Сяргея Маўродзі за махлярства. Таксама ён павінен выплаціць 20 мільёнаў расійскіх рублёў
пацярпелым і 10 тысяч рублёў у прыбытак дзяржавы. З улікам таго, што Маўродзі з 2003 года знаходзіцца ў следчым ізалятары, на волю ён выйдзе ўжо праз два месяцы.
Раней падчас судовага працэсу заснавальнік МММ заявіў, што гатовы прызнаць віну ў абмен на змяншэнне тэрміна пакарання, што прадугледжана законам. Аднак суд адмовіў у задавальненні дадзенага хадайніцтва.
Пасля гэтага Маўродзі не прызнаў сваю віну ні па адным з прад'яўленых абвінавачванняў. Нагадаем, кампанія МММ была прызнана банкрутам у верасні 1997 года.
Па неафіцыйных дадзеных, у выніку яе дзейнасці пацярпелі некалькі мільёнаў чалавек. Нанесеная шкода ацэньваецца прыблізна ў 100 мільёнаў долараў.
“Інтэрфакс”