Mauzer страляў у IQ-48, а пацэліў у слухачоў
Ірына Дарафеева можа не заўважаць чалавека, але ніколі на яго не пакрыўдзіцца. Ларыса Грыбалёва лічыць, што канфліктаваць могуць толькі мужчыны. Аляксандр Ціхановіч прызнаўся, што можа пабіць крыўдзіцеля, а Міхалка гнявіць баяцца Днямі музыкі гурта Mauzer адмовіліся ад выступу на фестывалі, прысвечаным шостым угодкам партала “Тузін гітоў”. Нагодай нібыта стала тое, што яшчэ ў ліпені, падчас фестывалю “Басовішча”, “маўзеры” так пакрыўдзіліся на калег з гурта IQ-48, што і праз больш чым паўгода не захацелі выступаць з імі на адной сцэне. Еўрарадыё вырашыла не разбірацца, на чыім баку праўда і хто вінаваты у той гісторыі, а даведалася ў іншых вядомых артыстаў, ці былі ў іх творчым жыцці падобныя выпадкі.
Ірына Дарафеева шчыра прызналася, што памятае толькі добрае.
Ірына Дарафеева: “Я такая незлапамятная, што памятаю толькі добрае. Іншыя рэчы не магу сходу ўзгадаць, для гэтага трэба падумаць”.
Але потым спаслалася на “дзявочую памяць” і перадала тэлефон свайму дырэктару Юрыю Савашу. Маўляў, ён лепш памятае, што адбывалася падчас яе творчага жыцця.
Паводле слоў дырэктара спявачкі, Ірына да такой ступені прафесіянал, што ніколі не паставіць асабістае вышэй за працу. І ніколі б не адмовілася выйсці на сцэну толькі з-за таго, што хтосьці з калег ёй непрыемны. Што тычыцца крыўд па-за сцэнай, то і тут яна, кажа, вышэй за гэта.
Юрый Саваш: “Я думаю, што яна ніколі ні на каго не крыўдзілася. Яна можа кагосьці не заўважаць, але крыўдзіцца — дакладна ні на каго не крыўдзілася. Бо дрэнныя словы ў яе адрас падобныя на камарыныя ўкусы. Паводле прынцыпу "сабака брэша, а слон ідзе". Дакладна, яна ні на каго не крыўдзілася, у канфрантацыі не ўступала цягам свайго жыцця. Нават на пачатку сваёй кар’еры”.
А вось Ларыса Грыбалёва прызналася, што ў яе сярод калег па цэху сяброў не шмат і сітуацыі жыццёвыя здараліся розныя.
Ларыса Грыбалёва: “Канечне, на нашай эстрадзе не з усімі ў мяне добрыя адносіны. Але мне, напрыклад, ніхто ў твар не казаў дрэнных слоў. А калі мне перадаюць нейкую інфармацыю альбо кажуць “за вочы”, я не лічу вартым гэта ўспрымаць і думаць увогуле пра гэта”.
І тым больш, кажа, не пойдзе на тое, каб пацярпелі слухачы, і не адмовіцца выступаць з кімсьці на адной пляцоўцы. На такое, лічыць Ларыса, здольныя толькі мужчыны.
Ларыса Грыбалёва: “Я лічу, што гэта проста дзяцінства. І ад гэтага больш пакутуюць мужчыны, калі яны крыўдзяцца. Мужчыны на ўсё жыццё застаюцца дзецьмі, і таму ў іх і ўзнікаюць такія канфліктныя сітуацыі”.
Але мужчынская палова айчыннай эстрады з гэтым не пагадзілася. Прычым як рокеры, так і эстрадныя выканаўцы. Так, Аляксандр Ціхановіч шчыра сказаў, што ніякія крыўды не прымусяць яго адмовіцца выйсці на сцэну.
Аляксандр Ціхановіч: “Сітуацыі розныя ў жыцці былі, але ж не да таго, каб зусім на сцэну не выходзіць. Пры чым тут людзі?!”
Праўда, прызнаўся, што калі б было сапраўды за што, то мог бы крыўдзіцелю і па твары надаваць.
Аляксандр Ціхановіч: “Гэта мусіць быць надзвычайная сітуацыя: пакрыўдзілі Ядзю (Паплаўскую — аўт.), хтосьці зняважыў ці, не дай Бог, ударыў. Я не задзірака, але ў пысу магу даць”.
Дзіцячым садам назваў адмову з-за асабістых непаразуменняў выходзіць на сцэну і дырэктар гурта “Ляпіс Трубяцкі” Яўген Калмыкоў.
Яўген Калмыкоў: “Адна справа не размаўляць — гэта асабістыя адносіны, яны могуць быць. А каб не выходзіць на адну сцэну, трэба, каб былі сур’ёзныя ідэалагічныя разыходжанні: хтосьці фашыст, а хтосьці пацыфіст. А калі гэта тычыцца асабістых момантаў, то гэта дзіцячы садок. З Міхалком такіх гісторый не было”.
А што ў дачыненнні да крыўдлівых альбо зняважлівых слоў з боку калег-музыкантаў, то, кажа Яўген, мала хто асмеліцца сказаць іх у вочы “рэзкаму” Міхалку.
Яўген Калмыкоў: “Звычайна такія словы кажуць “за вочы”. Проста ў вочы такія рэчы “рэзкім” людзям мала хто кажа. Мала "качкоў" сярод музыкантаў!”
Лідэр “Нейра Дзюбеля” Аляксандр Кулінковіч прызнаўся, што ў яго бывалі выпадкі, калі яму зайздросныя калегі падчас канцэрту падсоўвалі замест мінеральнай вады чысты спірт. Які ён, не разабраўшыся, выпіў — і такім чынам фактычна быў сарваны канцэрт. Былі, кажа, і абразлівыя словы ў адрас яго і ягонай групы. Але такі чалавек проста пераставаў існаваць для Кулінковіча — ён выдаляў яго нумар з запісной кніжкі.
Вось толькі, кажа, ні "падставы", ні крыўды не прымусяць яго адмовіцца выходзіць на сцэну.
Аляксандр Кулінковіч: “Не разумею, як можна да такой ступені пасварыцца з чалавекам, каб не выйсці з ім на адну сцэну. Бо выходзіш ты дзеля слухача ў першую чаргу, а не дзеля сваіх калег. Я не разумею, як можна не выйсці на сцэну з-за таго, што ў зале нехта не той сядзіць, ці таму, што хтосьці ў грымёрцы сядзіць не той”.
Такім чынам атрымліваецца, што музыкі гурта Mauzer стварылі прэцэдэнт у гісторыі айчыннага шоў-бізнеса, адмовіўшыся выйсці на сцэну з-за непаразуменняў з калегамі.
Фота: http://photo.bymedia.net/