Майкл Бэй адновіць "Чарапашак-ніндзя"
Прадзюсерская кампанія Майкла Бэя Platinum Dunes узялася за стварэнне поўнаметражнага фільма "Чарапашкі-ніндзя", паведамляе Deadline. Кампанія была прыцягнутая да праекта студыяй Paramount Pictures і
дзіцячым тэлеканалам Nickelodeon, якія зараз працуюць над фільмам.
Плануецца, што галоўныя героі фільма будуць стварацца на камп’ютары, у
той час як персанажаў-людзей будуць выконваць жывыя акцёры.
Новы фільм - не першая спроба перазапусціць калісьці папулярную франшызу. Так, у 2007 годзе на экраны выйшла анімацыйная стужка "Чарапашкі-ніндзя", якая была негатыўна сустрэта як гледачамі, так і крытыкамі. У прыватнасці, стваральнікаў абвінавачвалі ў адсутнасці арыгінальных злыдняў, напрыклад Бібопа і Рокстэдзі.
Кампанія Platinum Dunes вядомая шырокаму гледачу па працы над рымейкамі "Кашмару на вуліцы Вязаў" і "Пятніцы, 13-га".
Фота: wiiblog.ru