Майкл Бэй раскрытыкаваў 3D-тэхналогіі

Стваральнік "Трансформераў" Майкл Бэй расчараваўся ў 3D-тэхналогіях, на ўжыванні якіх падчас здымак трэцяй часткі фільма настойвае кіраўніцтва кінастудыі Paramount і DreamWorks.  Пра гэта сам рэжысёр распавёў у інтэрв'ю рэсурсу Deadline Hollywood. Па словах Бэя, ён ужо правёў некалькі тэставых здымак, выкарыстоўваючы стэрэаскапічныя камеры, і пераканаўся, што яны "занадта цяжкія і непаваротлівыя" для працы над хуткімі батальнымі сцэнамі.

Што ж тычыцца канвертавання знятага ў звычайным фармаце матэрыялу, то рэжысёр лічыць гэта "падманам". "Быць можа, студыі і гатовыя пайсці на гэтыя трукі, каб павялічыць на некалькі долараў кошт квіткоў, але толькі не я. Варта ўлічыць, што на стварэнне "Аватара" спатрэбілася чатыры гады. Калі празмерна паскорыць гэты працэс, можна падарваць веру гледачоў у 3D-кінематограф. Я не жадаю гэтым займацца", - сцвярджае Бэй.

Нагадаем, што здымкі "Трансформераў 3" павінны пачацца ў траўні - чэрвені 2010 года. Некаторыя эпізоды будуць здымацца ў Маскве. Прэм'ера карціны адбудзецца ў сярэдзіне 2011 года.

Фота: www.film.ru