Майкл Джэксан дасць серыю канцэртаў у Лондане
Амерыканскі поп-спявак Майкл Джэксан, чый апошні паўнавартасны студыйны
альбом "Invincible" выйшаў у 2001 годзе, мае намер вярнуцца да
канцэртнай дзейнасці. Аб гэтым 3 сакавіка паведамляе Sky News. Чакаецца, што летам 2009 года выканаўца дасць серыю канцэртаў у Лондане. Дакладныя даты і колькасць выступаў будуць абвешчаныя падчас адмысловай прэс-канферэнцыі, якая пройдзе 5 сакавіка ў лонданскай O2 Arena. Па папярэдняй інфармацыі, Джэксан дасць 30 канцэртаў у O2 Arena.
Нагадаем, што апошняе турнэ Джэксана "HIStory World Tour", якое доўжылася больш за год, завяршылася ў кастрычніку 1997 года. Пасля "HIStory World Tour" спявак спыніў актыўную гастрольную дзейнасць, шмат у чым з-за пагаршэння стану здароўя. Аднак праз некалькі гадоў у прэсе сталі з'яўляцца чуткі пра тое, што Джэксан мае намер ізноў пачаць выступаць, але гэтая інфармацыя не пацвердзілася.
У канцы 2008 года Джэксан адмовіўся ад удзелу ў праекце ўз'яднання яго сямейнага калектыва Jackson Five. У сваіх інтэрв'ю спявак заяўляў, што заняты запісам новага матэрыялу і плануе даць некалькі канцэртаў. Sky News звязвае рашэнне Джэксана вярнуцца на сусветную поп-сцэну з жаданнем выканаўцы паправіць свой фінансавы стан. Паводле папярэдніх адзнакаў экспертаў, лонданскія канцэрты, якія маюць адбыцца, могуць прынесці спеваку каля 50 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў (больш як 70 мільёнаў долараў).
Фота: news.bakililar.az