Майкл Джэксан памёр ад перадазіроўкі прапафола

Сталі вядомыя вынікі медыцынскіх экспертыз, зробленых для высвятлення прычыны смерці Майкла Джэксана. У крыві спевака была выяўлена смяротная канцэнтрацыя моцнага анастэтыка прапафола. Прычым, верагодна, што прычынай смерці стала "смяротная камбінацыя некалькіх прэпаратаў", уключаючы прапафол.

У межах расследавання асабісты доктар Джэксана Конрад Мюрэй, які знаходзіўся побач са спеваком у апошнія гадзіны яго жыцця, паведаміў, што Майкл  пакутаваў ад бяссонніцы і для змагання  з ёй ён даваў яму моцныя лекі, у тым ліку і згаданы прапафол.

Агенцтва AP, паведамляючы пра вынікі расследавання, мяркуе, што Конраду Мюрэю зараз будуць прад'яўленыя абвінавачванні ў здзяйсненні крымінальнага злачынства.

lenta.ru
Фота: open.salon.com