Майкл Джэксан перавыдае "Трылер" з дапамогай хіп-хопераў
Майкл Джэксан адсвяткуе 25-годдзе свайго класічнага альбома "Thriller" перавыданнем кружэлкі.
На яе разам з арыгінальным матэрыялам трапіць і шэраг цікавых бонусаў з удзелам цяперашніх зорак хіп-хопу - Кэні Уэста, Эйкана і will.i.am з гурта Black Eyed Peas.
Таксама на дыску будуць і кампазіцыі “Carousel" і "Someone in the Dark", якія выдаваліся толькі на бі-сайдах, і невядомая шырокай публіцы песня "For All Time", запісаная падчас рэкордынгавых сесій "Thriller", але выключаная з трэк-ліста альбому пры мантажы.
Майкл Джэксан асабіста зводзіў і міксаваў абноўлены варыянт песні.
Акрамя таго, на дыску таксама з'явяцца дэма-версія "Billie Jean", варыянт той жа песні ў выкананні Кэні Уэста, рэмікс на "The Girl Is Mine" аўтарства will.i.am і дзве перазапісаныя Майклам Джэксанам з удзелам запрошаных гасцей кампазіцыі - "Pretty Young Thing" (з will.i.am) і "Wanna Be Startin' Somethin" (з Эйканам і тым жа will.i.am).
У выданне трапіць і дадатковы DVD, дзе будуць прадстаўленыя відэакліпы на песні "Thriller", "Beat It" і "Billie Jean" плюс запіс выступу Майкла Джэксана ў межах праграмы NBC "Motown 25: Yesterday, Today, Forever" у 1983-м годзе.
Дадам, што з’явіцца "Thriller-2008" 12 лютага.
Фота: wmjpatriot.blogspot.com