Майкл Джэксан праспяваў вершы Роберта Бэрнса
Майкл Джэксан запісаў дыск з пакладзенымі на музыку вершамі шатландскага паэта XVIII стагоддзя Роберта Бэрнса. Пра гэта паведаміла газета The Guardian са спасылкай на Дэвіда Геста,
тэлевізійнага прадзюсара і былога мужа Лайзы Мінэлі.
Першапачаткова, як сцвярджае Гест, ён і Джэксан задумалі напісаць мюзікл на вершы класіка.
Выданне Gigwise піша, што рэжысёрам мюзіклу павінен быў стаць Джын Кэлі ("Амерыканец у Парыжы" і "Якія спяваюць пад дажджом"), а прадзюсарам - Энтані Пэркінс ("Псіхоз" Альфрэда Хічкока). Але праект не атрымаўся, і ад яго застаўся толькі запіс, які складаецца з вядомых вершаў Бэрнса.
Паводле словаў Геста, Джэксан не плануе выдаваць гэты дыск.
Варта дадаць, што ў пятніцу, 29 жніўня 2008 году, Майклу Джэксану споўніцца 50 год.
Фота: music2nite.blogspot.com