Майкл Джэксан вяртаецца на сцэну!
Кароль поп-музыкі Майкл Джэксан мае намер вярнуцца на сцэну. У хуткім часе ён правядзе сусветнае турнэ па гарадах ЗША, Вялікабрытаніі і Азіі, а таксама выпусціць новы альбом.
Пра гэта паведаміў брытанскі таблоід Daily Star.
Газета таксама піша непасрэдна пра асобу Джэксана. Дзякуючы шматлікім пластычным аперацыям 50-гадовая суперзорка цяпер выглядае на 20-30 гадоў.
У апошнія месяцы спявак не з'яўляўся на публіцы, працуючы над альбомам з папулярнымі спевакамі і музыкамі Джонам Леджендам, Не-Ё, і рэперам 50 Cent.
Майкл Джэксан за сваю кар’еру атрымаў 13 Грэмі і 13 раз апыняўся на першай пазіцыі ў амерыканскіх рэйтынгах продажаў. Яго альбом “Thriller” стаў самым прадаваным у гісторыі музыкі па версіі Кнігі Рэкордаў Гінэса.
Аднак кароль попа быў змушаны сысці са сцэны ў сувязі з абвінавачваннямі ў педафіліі і доўгімі судовымі цяжбамі.
Фота: reuters