Майкл Джэксан жывы...
...у сэрцах фанатаў! У дзень народзінаў папулярнага амерыканскага спевака Майкла Джэксана прыхільнікі з ўсяго свету правялі флэшмоб — масавыя танцы пад хіт Thriller. Яны прайшлі і ў Мінску
У 16 гадзін мінскі фан-клуб прыхільнікаў артыста сабраўся ў пераходзе ля гандлёвага цэнтра "Сталіца", каб пачаць святкаванне дня народзінаў Майкла. Па папярэдняй дамове з музычнай крамай, у адзначаны час зайграла самая папулярная песня спевака, і 26 чалавек сталі рухацца адзін у адзін з тым, як гэта рабіў сам Джэксан. За акцыяй назіралі каля 50 чалавек — мінакі, прадавачкі з крамаў, ахоўнікі. Пасля таго, як танец скончыўся, пераход ледзь не выбухнуў ад апладысментаў — так усім спадабаўся флэшмоб.
Далей прыхільнікі Майкла Джэксана рушылі да кінатэатру "Масква", дзе паводле плана павінен быў быць паўтор флэшмоба, а таксама фанаты запрашалі на вечар памяці спевака, які мусіў быў адбыцца праз некалькі гадзін ў Rock House Cafe.
Цікава, што трэніроўкі перад флэшмобам цягнуліся больш за месяц, а трэніраваў моладзь прафесіянальны харэограф.
Таксама, дзякуючы ініцыятыве фан-групы, у дзень народзінаў спевака у мінскім метро кожную гадзіну гучала віншаванне.
"Майкл Джэксан навучыў нас любіць увесь свет!" - сказалі ў сваім звароце ўдзельнікі акцыі.