Майкл Фэлпс дыскваліфікаваны на 6 месяцаў
18-разовы алімпійскі чэмпіён быў затрыманы паліцыяй за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым выглядзе.
У выніку плывец вырашыў адмовіцца ад удзелу ў чэмпіянаце свету-2015 па водных відах спорту ў Казані. Узровень алкаголю ў крыві 29-гадовага спартоўца перавышаў дапушчальны ўзровень амаль у два разы. Майклу Фэлпсу прад'явілі таксама абвінавачванні ў перасячэнні двайной суцэльнай лініі.
Плывец ужо абвясціў, што пройдзе шасцітыднёвы курс лячэння. У 2009 годзе яго таксама дыскваліфікавалі на тры месяцы. Тады амерыканца злавілі на ўжыванні марыхуаны.