Мазырскаму НПЗ бракуе расійскай нафты
Мазырскі НПЗ зніжае аб'ём перапрацоўкі нафты ў лютым, каб мець пераходную рэшту сыравіны на сакавік, паведамляе ПРАЙМ-ТАСС са спасылкай на прадстаўніка адміністрацыі заводу. Ён адзначыў, што на люты Мазырскі НПЗ быў забяспечаны сыравінай у аб'ёме 830 тыс т бязмытнай нафты. На сакавік аб'ёмы паніжаныя да 330 тыс т.
Па звестках ПРАЙМ-ТАСС, у лютым Мазырскі НПЗ перапрацоўвае каля 19 тыс т нафты ў суткі, што дазволіць па выніках месяца перапрацаваць каля 600 тыс т нафты. Рэшта нафты ў аб'ёме каля 200 тыс т будзе перапрацаваная ў сакавіку, што дазволіць заводу захаваць аптымальную загрузку. У 2009 годзе пры максімальнай загрузцы Мазырскі НПЗ перапрацоўваў да 31,5 тыс т нафты ў суткі.
Па словах прадстаўніка адміністрацыі заводу, цяпер пастаўкі нафты на Мазырскі НПЗ забяспечваюць само прадпрыемства, ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія" і ПА "Беларуснафта". Расійскія кампаніі пакуль не пастаўляюць сыравіну на перапрацоўку на давальніцкіх умовах, бо ўрад Беларусі яшчэ не сфармаваў правілы працы ў новых умовах імпарту расійскай нафты.