М.Чарнавус: У Баранавічах прымусова галасавалі многія прадпрыемствы

Прадпрымальнік Мікалай Чарнавус – кадыдат ад АДС па Баранавіцкай-Заходняй акрузе, мае сведчанні пра масавы прымус да датэрміновага галасавання.  Чарнавус: - У нас ёсць матэрыял, паводле якога спіскі настаўнікаў ляжалі ў настаўніцкай іх выклікалі і пад распіску вымушалі галасаваць датэрмінова. Мы гэтыя спісы сфатаграфавалі. Пад распіску датэрмінова галасавалі авіязавод, настаўнікі. Ды многія прадпрыемствы. 23 верасня я прынёс друкаваную прадукцыю, два свае каляровыя плакаты-партрэты на ўчастак № 5 (завод станкапрыналежнасцяў). Пры мне завялі асуджаных на хімію і, калі тыя прагаласавалі, аддалі ім усю маю друкаваную прадукцыю, у тым ліку два мае каляровыя плакаты-партрэты. Дык што гэта за выбарчая камісія.