Медыкі абвяргаюць інфармацыю пра вегетатыўны стан Мандэлы
Пра гэта гаворыцца ў заяве адміністрацыі кіраўніка Паўднёваафрыканскай рэспублікі Джэйкаба Зумы.
Напярэдадні ў СМІ прайшла інфармацыя пра тое, што лекары параілі сям’і Нэльсана Мандэлы адключыць апарат жыццезабеспячэння, бо былы прэзідэнт ПАР знаходзіцца ў вегетатыўным стане. Журналісты спасылаліся на нейкі юрыдычны дакумент ад 26 чэрвеня.
Паводле апошняй афіцыйнай заявы, Мандэла застаецца ў крытычным, але стабільным стане.
Нэльсан Мандэла, якому 18 ліпеня споўніцца 95 гадоў, быў першым цемнаскурым прэзідэнтам Паўднёваафрыканскай рэспублікі. Ён праславіўся сваёй барацьбой з апартэідам і атрымаў Нобелеўскую прэмію міра.
Праблемы са здароўем у Мандэлы абвастрыліся ў снежні 2012 года, калі ён трапіў у лякарню з лёгачнай інфекцыяй, паведамляюць інфармагенцтвы.