Мэган Фокс можа стаць Рудой Соняй

Зорка фільма "Трансформеры" і яго працягу Мэган Фокс атрымала прапанову выканаць галоўную ролю ў рымейку знакамітага фільма "Рудая Соня".  Пра гэта паведамляе рэсурс Pajiba са спасылкай на свае крыніцы ў кінастудыі Millenium Films.

Раней меркавалася, што роля рудавалосай ваяўніцы дастанецца актрысе Роўз Макгаўэн. Рэжысёрам стужкі павінен быў стаць Дуглас Арнаякоскі (Douglas Aarniokoski), а прадзюсерам Роберт Радрыгес. Усе яны пакінулі праект. Роўз Макгоўэн, у прыватнасці, аддала перавагу ролі вядзьмаркі ў рымейку "Конана".

Кіраўніцтва кінастудыі узялося за пошукі сцэнарыста, які перапрацуе сюжэт, складзены Дэвідам Н. Уайтам (David N. White). Пра рэакцыю Мэган Фокс на прапанову пакуль нічога не паведамляецца.

Варта адзначыць, што ў траўні 2010 года актрыса пачынае працаваць на здымачнай пляцоўцы трэцяй часткі "Трансформераў".

Нагадаем, што арыгінальны фільм "Рудая Соня" быў выдадзены яшчэ ў 1985 годзе. Галоўныя ролі ў карціне выканалі Брыджыт Нільсэн і Арнольд Шварцэнэгер.

Фота: latestmovietrailerslive.com