Мексіканскі прадзюсер знайшоў вестэрн Маркеса
Мексіканскі прадзюсер і акцёр Радольфа дэ Анда купіў правы на
экранізацыю вестэрна, напісанага Габрыэлем Гарсіа Маркесам, знакамітым
калумбійскім пісьменнікам, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Як піша брытанская газета The Guardian, пра існаванне гэтага сцэнара, вядомага пад назвай "Frontera" ("Мяжа"), амаль нічога не было вядома.
"Frontera" - гэта фільм пра старэючага найміта і яго маладога напарніка. Дэ Анда, якому прапаноўвалі ролю малодшага героя ў гэтай карціне каля 40 гадоў таму, лічыў, што сцэнар напісаны Луісам Алькарысам, адным з грандаў мексіканскага кіно, але аказалася, што гэта праца Маркеса, зробленая за некалькі гадоў да поспеху рамана "Сто гадоў адзіноты".
Зараз дэ Анда разлічвае сыграць старэйшага героя, а на ролю малодшага ён жадаў бы ўзяць каго-небудзь з маладых мексіканскіх зорак - Гаэля Гарсіа Берналя альбо Дыега Луну.
Фота: www.sho.kiev.ua