Мексіканскіх музыкаў расстралялі падчас канцэрту
У Мексіцы група злачынцаў расстраляла музыкаў гурта Brisas del Mar
падчас канцэрту. У выніку інцыдэнту адзін чалавек загінуў і трое
атрымалі раненні. У 38-гадовага вакаліста гурта Нікаласа Вілануэва, які загінуў на месцы, стрэлілі дваццаць разоў. Музыкі, якія выжылі, мабыць, не вельмі цікавілі бандытаў.
Расстраляўшы музыкаў, злачынцы ўцяклі з месца здарэння. Паліцыя пакуль не можа адказаць, што паслужыла матывам для расправы над спеваком.
Забойствы музыкаў у Мексіцы сталі масавай з'явай - за апошнія паўтара года ў гэтай краіне былі забітыя каля 15 музыкаў, якія выконвалі нацыянальную музыку.
Ні адно з трынаццаці злачынстваў не было раскрыта. Матывы забойстваў таксама не вызначаныя, аднак мяркуецца, што шмат хто з музыкаў меў сувязі з крымінальным светам.