Мэл Гібсан будзе спансіраваць індэйцаў Мая

Акцёр і рэжысёр Мэл Гібсан расказаў, што плануе дабрачынную дапамогу карэннаму насельніцтву Коста-Рыкі. Пра гэта стваральнік “Апакаліпса”, фільма пра індэйцаў мая, які быў зняты на іх мове, заявіў на сустрэчы з прэзідэнтам гэтай краіны Оскарам Арыясам. Дакладная сума дапамогі і яе адрэсаты пакуль не называюцца, але, паводле агенцтва Associated Press, Гібсан ужо набыў дом на ціхаакіянскім узбярэжжы краіны ў правінцыі Гуанакастэ.

Знакаміты акцер адкрыта называе сябе прыхільнікам Оскара Арыяса, прэзідэнта рэспублікі і лаўрэата Нобелеўскай узнагароды міру 1987 года.

Нагадаю, што пасля працы над Апакаліпса, якая вялася ў Мексіцы, Гібсан пачаў дапамагаць карэннаму насельніцтву цэнтральнаамерыканскіх краінаў. Напрыклад, ён пералічыў мільён долараў ахвярам разбуральнага павадку ў Веракрузе.

Фота: www.biography.com