Мельянцоў: У Беларусі з NATO лепшыя адносіны, чым з Еўрасаюзам
Мала хто ведае, што мы ўдзельнічаем у сумесных вучэннях з NATO. Беларускі кантынгент паступае пад камандаванне Альянса, вучыцца разам з натаўскімі салдатамі ахоўваць гуманітарныя грузы, лагеры ўцекачоў, удзельнічаць у выратавальных аперацыях… Пра адносіны Беларусі і NATO ў інтэрв’ю Еўрарадыё расказаў палітолаг Дзяніс Мельянцоў
Беларусы ставяцца да NATO з насцярогай, нават са страхам… Што сёння ўяўляе сабой NATO насамрэч? І наколькі сапраўды адпавядае таму, як яго ўспрымаюць беларусы?
Мельянцоў: Так, гэтаму ёсць свае прычыны. У савецкія часы NATO быў ворагам нумар адзін. І сёння Мінск пераследуе некалькі ідэалагічных мэтаў, “гуляючы ў ворага”. Па-першае, гэта вельмі добрае пудзіла, каб паспрабаваць з’яднаць беларускую нацыю, паколькі патрэбны нейкі агульны вораг… Плюс, паколькі Беларусь — заўсёдны традыцыйны партнёр Расіі, трэба нейкім чынам дэманстраваць свае саюзніцкія памкненні. А як гэта прасцей за ўсё рабіць? Натуральна, праз антызаходнюю, антынатаўскую прапаганду.
Наколькі гэты страх адбіваецца на нашым практычным супрацоўніцтве?
Ёсць рамачнае пагадненне праграмы “Партнёрства дзеля міру”, двухгадовыя індывідуальныя праграмы партнёрства. Знешнепалітычная кан’юнктура ў нас заўсёды вагаецца — то ва ўсходні бок, то ў заходні. Але вайскоўцы пад яе не падладжваюцца, ёсць праграмы ўзаемадзеянняў, і яны выконваюцца. І выконваюцца даволі паспяхова: кожная новая індывідуальная праграма ўтрымлівае на некалькі мерапрыемстваў больш, чым папярэдняя. То бок, практычнае супрацоўніцтва ідзе вельмі актыўна, нягледзячы на антынатаўскую рыторыку.
У такім разе ці важна праводзіць нейкую тлумачальную працу… Расказваць, што сапраўды сабой ўяўляе NATO, каб людзі не ставіліся да яго са страхам?
Тут паўстае пытанне: навошта Беларусі гэта рабіць? Калі краіна прымае стратэгічнае рашэнне на ўваходжанне ў Альянс і гэта адпавядае нашым нацыянальным інтарэсам — тады варта весці такую тлумачальную працу. Таму што, каб уступіць у NATO, патрэбны рэферэндум, патрэбная падтрымка людзей.
Насамрэч NATO — гэта ўжо даўным-даўно не агрэсіўны вайскова-палітычны блок. Ён займаецца шырокім колам пытанняў — ад вайсковых рэформаў да навуковага супрацоўніцтва і аховы навакольнага асяроддзя. З 2001 года ў межах супрацоўніцтва Альянса з Акадэміяй навук Беларусі было рэалізавана каля 40 праектаў. NATO нам карысная хаця б у такім плане.
Але ж уступаць у NATO мы не збіраемся…
Афіцыйна, канечне, гэтага пакуль не задэкларавана. Было вельмі дакладна заяўлена, што Беларусь не плануе ўступаць у NATO і ў Еўрасаюз. Гэта, канечне, яшчэ матывавана і тым, што мы з’яўляемся саюзнікамі Расіі, у нас тут адзіная групоўка войск, мы ўваходзім таксама ў АДКБ. Адпаведна, мы не можам знаходзіцца адначасова ў двух вайскова-палітычных саюзах. Плюс, любая краіна, якая далучаецца да NATO, павінна быць як мінімум дэмакратычнай. Тут таксама пэўныя цяжкасці.
Як беларускія ваенныя ўспрымаюць NATO? Ёсць такі панятак як “умоўны праціўнік”, і ў арміі заўсёды вучылі, абапіраючыся на гэты панятак. Нашым умоўным праціўнікам былі заўсёды Германія і ЗША. Ці змяніўся ён цяпер?
Разумееце, умоўны праціўнік таму і называецца ўмоўным, бо ён умоўны. То бок, яго ніколі не называюць. Калі ў нас праходзяць сумесныя вучэнні з Расіяй, чарговыя, дарэчы, адбудуцца ў верасні (“Захад-2009”), ніхто не кажа, што гэта вучэнні супраць NATO. Беларуская вайсковая дактрына дэкларуе, што ў нас як такіх знешніх ворагаў няма. І ніводную краіну мы не ўспрымаем як патэнцыйнага ворага.
Іншая справа, што, натуральна, вучэнні рыхтуюцца зыходзячы з таго, хто рэальна можа напасці на Беларусь. І аб’ектыўна гэтыя вучэнні — супрацьнатаўскія. Яны плануюцца і здзяйсняюцца так, як бы яны адбівалі напад Альянсу. Вучэнні не адбываюцца проста так, яны заўсёды павінны разлічваць нейкую рэальную магчымасць вайны. А рэальная шырокамаштабная магчымасць вайны, паводле меркавання нашых і расійскіх вайскоўцаў, можа быць толькі з краінамі NATO. Пры гэтым сам Паўночнаатлантычны Альянс не называецца з тых прычынаў, пра якія я казаў.
І як суадносіцца наш удзел у NATO з тым, што па сутнасці гэта і ёсць наш умоўны праціўнік?
Гэта абсалютна нармальная з’ява для ўзброеных сіл любой дзяржавы. Напрыклад, у NATO ёсць такое паняцце як стратэгічнае і тактычнае планаванне. Яны робяць планы абароны ад нападаў праціўнікаў з трэціх краінаў. Адпаведна, калі яны пішуць такія планы для Польшчы, то такім магчымым праціўнікам будзе Расія ці Беларусь, ці саюз Расіі і Беларусі.
Кожная краіна павінна мець такі план абароны, бо інакш ўзброеныя сілы і грамадзянскае насельніцтва не будуць ведаць, што рабіць у выпадку вайны.
А што тычыцца NATO як антытэрарыстычнай сеткі, сёння галоўная канцэпцыя NATO — гэта барацьба з тэрарызмам. Наколькі гэта эфектыўна ў выкананні не спецслужбаў, а вайскоўцаў? Ці не падмяняюцца тут паняткі?
На тэрарыстычную пагрозу можа быць таксама і вайсковы адказ. Гэта залежыць ад узроўню тэрарыстычнай пагрозы. Напрыклад, у 2001 годзе, калі быў здзейснены тэрарыстычны напад на Нью-Ёрк і Вашынгтон, амерыканцы адказалі вайсковай аперацыяй у Афганістане. Па сваёй сутнасці гэта была антытэрарыстычная аперацыя. Гэтаксама была названая і аперацыя Расіі ў Чачні — гэта была антытэрарыстычная аперацыя, хаця яна вялася вайсковымі метадамі.
Тут няма супярэчнасці: рэч у тым, што антытэрарыстычная дзейнасць павінна насіць комплексны характар — туды ўваходзіць і дзейнасць спецслужбаў, і вайсковыя адказы, калі гэта патрэбна.
Гісторыя паказала, што NATO — бадай, самая эфектыўная вайскова-палітычная арганізацыя, якая можа рэгуляваць такога кшталту канфлікты. Таму сёння ёсць такая інтэнцыя ператварыць NATO менавіта ў такую арганізацыю. І зараз такая працэдура трансфармацыі NATO адбываецца.
Наколькі падобныя NATO і АДКБ? Напрыклад, краіны NATO адпраўляюць сваіх людзей у Ірак, яны там гінуць, але ўсё роўна ідуць... А мы б адправілі так па Дагаворы аб калектыўнай бяспецы ці не? Альбо мы б гандляваліся?
АДКБ і NATO — абсалютна розныя арганізацыі. Краіны NATO маюць нашмат большыя абавязальніцтвы, што да калектыўнай абароны, за краіны, якія ўваходзяць у АДКБ. Сёння Альянс як арганізацыя мае нашмат большы вайскова-палітычны патэнцыял, чым АДКБ. NATO маюць сілы хуткага рэагавання, сапраўды баяздольныя, апрабаваныя — АДКБ не мае такіх сілаў.
Нават больш. Сама АДКБ сёння не зусім легітымная арганізацыя. Не ўсе хочуць у ёй паўнавартасна ўдзельнічаць. Напрыклад, Беларусь да сённяшняга дня не пераймае тэхнічнае кіраўніцтва гэтай арганізацыяй.
У АДКБ, асабліва пасля расійска-грузінскай вайны, у краінах-былых савецкіх рэспубліках ёсць вялікая занепакоенасць, што сілы аператыўнага рэагавання ў межах АДКБ, якія зараз ствараюцца, будуць выкарыстаныя супраць рэжымаў саміх гэтых краінаў. Таму яны ставяцца вельмі асцярожна. Таксама ёсць боязь непрадказальных дзеянняў Расіі.
Усе краіны NATO падзяляюць адныя і тыя ж дэмакратычныя каштоўнасці, правы чалавека, у іх ёсць адна стратэгічная культура, адна культура бяспекі. У выпадку Расіі і саюзнікаў па АДКБ такога няма.
А што да абавязальніцтваў краінаў NATO… Ці абавязаныя яны пасылаць сваіх людзей у Ірак? Ці могуць неяк гандлявацца ў гэтым пытанні? Наколькі яны тут патрыятычныя?
Не, такога абавязальніцтва няма. Ёсць 5-ы артыкул Вашынгтонскай дамовы, які абавязвае краіны NATO даць супольна адпор, калі здзяйсняецца напад на адну з краінаў Альянсу. Яны абавязаныя аб’яднацца супраць гэтага нападаючага. Але зараз, калі NATO здзяйсняе разнастайныя аперацыі па-за межамі сваёй зоны адказнасці — напрыклад, у Афганістане, то кожная краіна сама вырашае, дасылаць туды свой кантынгент або не.
Канечне, тут ёсць вялізны палітычны момант. Умоўна кажучы, калі, напрыклад, Данія не дасылае свой кантынгент у Афганістан, калі гэта патрэбна амерыканцам, — гэта азначае, што Данія не можа спадзявацца на падтрымку ад ЗША ў нейкім пытанні, важным для датчанаў. Таму Даніі з палітычных меркаванняў выгадна даслаць свой кантынгент.
Такім чынам фармавалася антыхусэйнаўская кааліцыя падчас вайны 2003 года ў Іраку. Злучаныя Штаты там сабралі кантынгенты вельмі шмат якіх краінаў — у грузінаў вялікі кантынгент быў. І ў літоўцаў, і каго там толькі не было… Чаму яны туды дасылалі свае войскі? Таму што ведалі: ЗША — вельмі важны партнёр. Дасылаць такім чынам свае войскі пад кіраўніцтва ЗША было пэўным авансам у адносінах. Гэта значыць, яны маглі прасіць чагосьці ўзамен. Гэта не прамы гандаль, а проста такая палітыка: ты — мне, я — табе.
У выпадку АДКБ і сіл аператыўнага рэагавання там якраз ёсць прамы гандаль. Паколькі гэтыя сілы і сама арганізацыя больш патрэбныя Расіі, чым астатнім краінам (тым больш Беларусі), гэта значыць, што гэтыя краіны могуць патрабаваць ад Расіі нейкіх саступак тут і цяпер, крэдытаў або прэферэнцыяў, каб яны ўдзельнічалі ў гэтай арганізацыі і падпісвалі нейкія паперы.
Ёсць яшчэ і такі момант. Паколькі NATO вядзе баявыя і міратворчыя дзеянні шмат у якіх кропках свету, для краінаў, якія не вядуць баявыя дзеянні ўжо даўно, гэта выдатная магчымасць даслаць свой кантынгент у межах натаўскай аперацыі, каб выпрабаваць і натрэніраваць уласныя войскі. Гэта добрая нагода атрымаць досвед вядзення баявых дзеянняў. Любое войска павінна быць баяздольным. А якім чынам ты будзеш баяздольным, калі ты не ўдзельнічаў у вайсковых аперацыях?
Ці ёсць у NATO свае ўласныя ўзброеныя сілы альбо гэта сілы розных краінаў?
Як такой арміі ў NATO няма. У межах кожнай краіны ёсць спецыяльныя падраздзяленні, аддадзеныя пад камандаванне Альянсу. Калі адбываецца напад на краіну-ўдзельніцу Альянсу, склікаецца паседжанне Паўночнаатлантычнага савета, прымаецца рашэнне пра супольны адпор агрэсару, і далей кожная дзяржава-ўдзельніца вылучае пад камандаванне NATO пэўныя сілы і сродкі, якія ўжо раней былі натрэніраваныя, ўзаемадзейнічаць з кантынгентамі іншых краінаў Альянсу. Такім чынам фармуецца супольны шматнацыянальны вайсковы кантынгент.
У NATO ёсць свой вайсковы штаб, ёсць сілы хуткага рэагавання — гэта больш-менш пастаянныя сілы, якія знаходзяцца ў павышанай гатоўнасці. Яны могуць быць разгорнутыя ў вельмі хуткі перыяд у любой кропцы свету. Але гэта ўсё роўна прадстаўнікі ад розных краінаў. Яны маюць натаўскія нашыўкі, але ўсё адно яны маюць і нацыянальныя сцяжкі.
Калі б не было NATO, мы б хутчэй рухаліся да Еўропы? Можа, NATO — гэта галоўны стрымальны фактар таго, што мы асцярожныя?
Я б не сказаў, што гэта нейкі стрымальны фактар. Наадварот, у нас з NATO на працягу доўгага часу былі нашмат больш эфектыўныя стасункі, чым з Еўрапейскім Саюзам. З ЕС ў нас дагэтуль не падпісаныя асноватворныя дакументы па супрацоўніцтве. На тэхнічным узроўні ўзаемадзеянне паміж войскамі NATO і беларускімі войскамі ішло заўсёды дастаткова эфектыўна. І гэта не ўспрымаецца як пагроза. Наадварот, зараз беларускія вайскоўцы прызвычаіліся да таго, што NATO — гэта нармальна. Сюды да нас прыязджаюць прадстаўнікі ад Альянсу з праверачнымі і іншымі мэтамі.
Гэта абсалютна не перашкода нашаму руху ў Еўропу, а можа нават наадварот. Такое супрацоўніцтва на тэхнічным узроўні можа падштурхнуць і прызвычаіць беларускі бок да таго, што заходнія структуры і праграмы — гэта не пагроза і няма чаго там баяцца.
Але ці ёсць такія сферы ў NATO, ад якіх нам лепей трымацца далей?
Асабіста я не бачу ў дзейнасці NATO ніякага крыміналу. І я не назаву тых сфераў, якіх нам трэба асцерагацца. У прынцыпе супрацоўніцтва з NATO — вельмі на карысць нашым узброеным сілам. Перайманне натаўскіх стандартаў для беларускіх узброеных сілаў будзе толькі плюсам. Сумесныя вучэнні, удзел у разнастайных міратворчых місіях таксама дазволіць падвысіць узровень нашых салдат, і ў прыватнасці кантынгенту, сфармаванаму для ўдзелу ў міратворчых аперацыях.
Супрацоўніцтва з NATO у навуковай сферы дазваляе самае банальнае — атрымаць грошы на даследаванні. Праз траставы фонд у межах “Партнёрства дзеля міру” здзяйсняюцца разнастайныя праекты, напрыклад , знішчэнне супрацьпяхотных мін. Курсы для афіцэрскага складу дазваляюць падвысіць і тэарэтычны, і практычны ўзровень ведаў нашых афіцэраў.
Мала хто ведае, што мы ўдзельнічаем у сумесных з NATO вучэннях, дзе беларускі кантынгент паступае пад камандаванне Альянса і адпрацоўвае там разнастайныя задачы — напрыклад, вучацца разам з натаўскімі салдатамі ахоўваць гуманітарныя грузы, лагеры ўцекачоў, удзельнічаць у выратавальных аперацыях...
Я думаю, што паступова змяняюцца і адносіны беларускага войска да самой гэтай арганізацыі, што ў будучыні паспрыяе мяккаму ўваходжанню Беларусі ў NATO. Зразумела, калі будзе прынята палітычнае рашэнне ўступіць у гэтую арганізацыю.