Мэнэджар Глеба: Саша дакладна не пяройдзе ў “Бенфіку”
Мікалай Шпілеўскі абверг чуткі пра пераход Аляксандра Глеба ў партугальскую каманду і адзначыў, што паўабаронца плануе выступаць за адзін з топавых англійскіх клубаў.
Мэнэджар Аляксандра Глеба абверг чуткі пра пераход футбаліста ў “Бенфіку”. У размове з Еўрарадыё Мікалай Шпілеўскі працягнуў інтрыгу вакол трансферу паўабаронцы:
Шпілеўскі: “Вырашае толькі Саша Глеб. Неўзабаве мы прымем дакладнае рашэнне! А на чыю карысць яно будзе... Я ў любым выпадку кажу, што гэта будзе не “Бенфіка”.
Чуткі пра тое, што Глеб пяройдзе з “Барселоны” у “Бенфіку” на год на правах арэнды з’явіліся ў канцы мінулага тыдня. Аднак, па словах Шпілеўскага, футбаліст па-ранейшаму мае намер перайсці ў адзін з топавых клубаў англійскай Прэм’ер-лігі.