Менеджэр Глеба “афіцыйна” адмаўляе перамовы аб яго пераходзе ў Барселону
“Барселона” зацікаўлена ў набыцці паўабаронцы лонданскага “Арсенала” Аляксандра Глеба. Іспанскі клуб гатовы заплаціць за беларуса 18 мільёнаў еўра.
Пра гэта піша брытанская The Daily Mail. У “Барсе” разлічваюц, што Глеб здолее замяніць партугальца Дэку. Па звестках выдання ўжо на гэтым тыдні агент футбаліста сустрэнецца з тэхнічным дырэктарам іспанскага клуба для абмеркавання дэталяў трансферу.
Еўрарадыё датэлефанавалася да менеджэра Глеба Мікалая Шпілеўскага. Паводле яго слоў, прыярытэтам беларуса застаецца працягненне кантракту з “Арсеналам”.
“Ні са мной, ні з маім партнёрам, ні з Сашам Глебам ніякіх кантактаў з іспанцамі абсалютна не было. Я не адмаўляю, што гэта праўда ці не праўда. Чыста афіцыйна я не магу гэта пацвердзіць. Хутчэй я магу гэта абвергнуць, бо ніякага афіцыёзу за гэтым не хаваецца”.