Мэр Мінску загадаў рамантаваць дарогі ўдвая хутчэй
Рамантаваць дарогі ў Мінску з сённяшняга дня трэба ўдвая хутчэй. Пра гэта 29 сакавіка на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме заявіў выканаўца абавязкаў старшыні Мікалай Ладуцька. Кіраўнік Мінску таксама запатрабаваў, каб удвая павялічылася якасць рамонтных працаў. Па словах гендырэктара вытворчага аб'яднання "Гаррэмаўтадар" Івана Гурыновіча, пасля цяперашняй зімы пацярпелі 80% дарог сталіцы. Гэта на 20% больш, чым летась.