Merry Poppins выдаюць альбом і японскі кліп
Гурт Merry Poppins амаль завяршыў працу над сваім новым альбомам. Дыск "Баттерфляй" выйдзе ў Беларусі літаральна праз пару тыдняў, а тым
часам на тэлеканалах ужо з'явіўся кліп на яго загалоўную песню.
"Баттерфляй" здымалі сёлета ўвесну ў Японіі, куды сёстры Алеся, Люся і Маруся ездзілі на фэст гоцік-энд-лаліта – папулярнай сучаснай субкультуры, прыхільніцамі і ўдзельніцамі якой дзяўчаты сталі яшчэ некалькі год таму, калі жылі і працавалі ў Японіі.
Па словах Алесі, "гоцік-энд-лаліта – вельмі шматпланавая з'ява. Гэта не толькі стыль вопраткі, але і свае музыкі, мастакі і паэты. Merry Poppins прымалі ўдзел у музычнай частцы фэсту, да таго ж былі першымі еўрапейскімі прадстаўнікамі гэтай культуры. Пэўна таму, дзе бы мы не з'явіліся ў сваіх касцюмах, да нас адразу была павышаная ўвага. За некалькі дзён з намі сфатаграфавалася некалькі соцень японцаў і японак. А некаторыя людзі падыходзілі і пасярод вуліцы станавіліся перад намі на калені – гэта ў іх такі жартаўлівы знак павагі".
Лейтматыў самога кліпа значна шырэйшы – урбаністычныя краявіды Токіо і людзі ў ім. Удзельніцы гурта ходзяць пешшу, едуць у таксі і метро.
У кадры з'яўляюцца гарадскія вуліцы і транспартныя развязкі.
Асабліва ўражлівай атрымалася здымка з вакна "шынкансэна" – суперхуткаснага (да 400 км/г) цягніка, які ходзіць паміж гарадамі.
Трэба дадаць, што кліп "Баттерфляй" японскі не толькі па змесце – яго здымала японка Наока, якая вучыцца ў Маскве ва ВГИК.