Мэрыліну Мэнсану сорамна быць самім сабою
Мэрылін Мэнсан ахарактарызаваў эма-гурт My Chemical Romance як калектыў, які "шкада", і заявіў, што ўдзельнікі гэтага калектыву спрабуюць капіяваць яго самаго. Паводле інфармацыі на сайце Gigwise, шок-рокер паведаміў, што
кампазіцыя з яго апошняй кружэлкі Mutilation Is the Most Sincere Form
of Flattery прысвечаны менавіта My Chemical Romance.
Песня пачынаецца з радкоў: "Сёння ніякіх правілаў не існуе. Вы крадзеце, а не пазычаеце. Вы прымаеце формы, якія прыдумаў я”. Паводле словаў самога Мэнсана, яму “сорамна быць самім сабою з-за гэтых людзей, якія ператвараюцца ў сумныя, вартыя жалю і пустыя копіі” яго.
Нагадаю, што апошні альбом My Chemical Romance The Black Parade выйшаў восенню 2006 года. А зараз гурт знаходзіцца ў сусветным туры ў падтрымку гэтай кружэлкі. Падчас гастроляў калектыў наведае і нашых суседзяў – 11 чэрвеня яны выступяць у Санкт-Пецярбургу, а 13-га ў Маскве.
Фота: leyendasurbanasymitos.blogspot.com