Месца беларусаў у Крыме зоймуць прыбалты

Замест беларусаў сёлета ў Крым прыляцяць жыхары Латвіі і Эстоніі. Беларуская авіякампанія «Белавія» адмяніла ўсе рэйсы ў Сімферопаль, спасылаючыся на невялікі попыт. Але ўжо ў траўні крымскі аэрапорт будзе прымаць самалёты з Прыбалтыкі. На думку супрацоўнікаў "Белавія", кошт адпачынку ў Крыме занадта высокі, таму беларусы больш ахвотна едуць у Турцыю.

Аднак прыбалты лічаць зусім іначай. 31 траўня эстонская авіякампанія Estonian Air пачынае выконваць рэгулярныя рэйсы з Таліна ў Сімферопаль. Самалёты будуць лётаць 2 разу ў тыдзень. Гэта будзе ўжо другі год працы эстонцаў на гэтым маршруце. Недахопу ў пасажырах яны не адчуваюць.

Яшчэ адна прыбалтыйская авіякампанія — Air Baltic, таксама ў канцы траўня пачынае рэйсы паміж Рыгай і крымскай сталіцай, адзначае сайт "Навіны Крыму".