Месцы ў беларускіх гатэлях можна будзе браніраваць праз інтэрнэт
У Беларусі ствараюць сістэму анлайн-браніравання месцаў у гатэлях, на базах адпачынку, у санаторыях. Такі сервіс з’явіцца ў сеціве на Нацыянальным турыстычным партале. Дагэтуль забраніраваць месца праз інтэрнэт можна было хіба на сайтах некалькіх сталічных гатэляў, паведамляе БелаПАН. Чакаецца, што на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме ўжо на пачатку 2011 года можна будзе браніраваць месцы ў пяці-шасці гатэлях. Увогуле ж уключэнне ў нацыянальны кансалідатар найбольш вядомых гатэляў Беларусі зойме каля двух год. У перспектыве беларускі кансалідатар інтэгруюць у міжнародную сістэму браніравання booking.com
Плануюць таксама стварыць сістэму анлайн-браніравання тураў і экскурсіяў, транспартных паслугаў.
Плануюць таксама стварыць сістэму анлайн-браніравання тураў і экскурсіяў, транспартных паслугаў.