Месцы ў лепшых беларускіх санаторыях на лета ўжо раскупленыя
Адпачываць у беларускіх ў беларускіх здраўніцах будуць пераважна расіяне.
Летась у беларускіх санаторыях адпачыла 178 тысяч чалавек, і 96% з іх — грамадзяне краіны-суседкі. Сёлета чакаюць ужо 200 тысяч гасцей.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі, арганізаванай прэс-цэнтрам "Камсамолкі", распавёў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Мікалай Мазур.
"У Беларусь едуць адпачываць і з Ізраіля, і з Літвы, Латвіі, Эстоніі, але больш за ўсё, вядома, расіян. На пачатку сакавіка абвясцілі пра пачатак продажу пуцёвак у санаторыі — і за некалькі дзён практычна ўсе месцы ў лепшых санаторыях на лета былі раскупленыя", — адзначыў Мазур.