Metallica і Run DMC увойдуць у Залу славы рок-н-рола

Гурты Metallica і Run DMC будуць уключаныя ў Залу славы рок-н-рола. Урачыстая цырымонія адбудзецца 4 красавіка 2009 года ў Кліўлендзе, штат Агаё. Акрамя таго, святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай падзеі, будуць праходзіць на працягу тыдня. Акрамя названых гуртоў, у Залу славы таксама будуць уключаныя гітарыст Джэф Бэк, вакальны рытм-энд-блюз калектыў Little Anthony & The Imperials і соўл-спявак Бобі Вомак. "Сёлета спіс артыстаў, якія будуць уключаныя ў Залу славы, сапраўды адлюстроўвае самую сутнасць нашай арганізацыі", - заявіў дырэктар Фонду Залы славы рок-н-рола Джоэл Пірсман.

"Гэтыя музыкі з'яўляюцца нагляднай дэманстрацыяй таго, наколькі разнастайным можа быць рок-н-рол. Мы ганарымся тым, што маем магчымасць адзначыць уклад гэтых артыстаў у гісторыю музыкі," - падкрэсліў Пірсман.

Нагадаем, што для таго, каб атрымаць магчымасць стаць намінантам на ўключэнне ў Залу славы, неабходна, каб з моманту выхаду першага альбома таго альбо іншага музыкі мінула не менш за 25 гадоў. Дэбютны альбом Metallica, якая лічыцца найбольш паспяховай хэві-метал камандай двух апошніх дзесяцігоддзяў, быў запісаны ў 1983 годзе. Плыта "Kill 'Em All" выйшла на лэйбле Megaforce Records.

Адзначым, што Run DMC стануць другім рэп-гуртом у гісторыі музыкі, уключанай у Залу славы. Папярэднікамі нью-ёркцаў былі піянеры стылю Grandmaster Flash & The Furious Five, якія сталі чальцамі Залы славы ў 2007 годзе. Акрамя таго, на цырымоніі адбудзецца першы з 2002 года выступ Run DMC. Калектыў не даваў канцэртаў з тых часоў, як адзін з удзельнікаў гурта, Джэм Майстар Джэм, быў застрэлены ў студыі ў Нью-Ёрку.

Для Джэфа Бэка ўвядзенне ў Залу славы стане другім у кар'еры. Так, музыка быў уключаны ў Залу ў 1992 годзе ў складзе гурта The Yardbirds, удзельнікам якога ён быў на працягу 18 месяцаў.

Фота: www.metaldiary.com.ua