Metallica ладзіць радыйную прэзентацыю альбому

4 верасня ўдзельнікі гурта Metallica правядуць гадзінную радыё-прэзентацыю свайго новага альбому "Death Magnetic". Трансляцыя будзе весціся з уласнай студыі Metallica адразу на некалькі радыёстанцый ЗША, а таксама праз афіцыйны сайт гурта і рэсурс Mission: Metallica, створаны напярэдадні выхаду альбому.

У радыёшоў па запрашэнні гурта возьмуць удзел лідэр Foo Fighters Дэйв Грол і бубнач калектыву Тэйлар Хоўкінс.

Раней Metallica запусціла ўласную спадарожнікавую радыёстанцыю "Mandatory Metallica" на канале XM 51, якая будзе вяшчаць аж да 30 верасня.

Выхад альбому "Death Magnetic", дзевятага студыйнага дыску Metallica, запланаваны на лэйбле Universal Music (у ЗША — Warner Bros.) на 12 верасня.

Фота: deanhimself.wrzuta.pl