Metallica прэзентуе новы альбом у інтэрнэце
Амерыканскія рокеры Metallica запусцілі адмысловы сайт, дзякуючы якому
плануюць паступова знаёміць публіку з матэрыялам свайго новага альбома,
рэліз якога чакаецца сёлета. Мяркуецца, што на сайт Mission Metallica будуць адна за адной выкладвацца новыя песні гурту – каб даць слухачам «першае ўражанне ад новага альбому перад тым, як ён убачыць свет».
Пакуль невядома, у якім выглядзе гэта будзе адбывацца – напэўна, музыкі ўсё прадугледзяць, каб прадухіліць любыя пірацкія намеры.
Нагадаем, што новы альбом стане першым рэлізам Metallica з моманту выхаду ў 2003-м году дыску «St. Anger».
Прадзюсерам працы з'яўляецца легендарны Рык Лал, які некалі супрацоўнічаў з Red Hot Chili Peppers, Slayer і Beastie Boys. Выхад альбома папярэдне запланаваны на верасень гэтага года.
Фота: www.forum.aftlg.ru