Metallica прыдумала назву новага альбома

Гурт Metallica апублікаваў назву свайго новага альбома. Як паведамляе Reuters, дзевяты студыйны дыск калектыву будзе называцца "Death Magnetic". На працягу ўсяго мінулага тыдня гурт публікаваў на сваёй старонцы назвы будучага дыска, пачынаючы з літар D і C і дадаючы па дзве літары ў дзень.

Выхад дыска запланаваны на верасень 2008 года на лейбле Warner Bros. Records. Мяркуецца, што на альбом патрапяць 10 песень. Прадзюсерам альбома выступіў Рык Лал. "Death Magnetic" стане першай працай Metallica з новым басістам Робертам Трухілья.

Папярэдні студыйны дыск Metallica "St. Anger" убачыў свет ў 2003 годзе.


Фота: www.celebritypro.com